60-гадовую праваслаўную верніцу з Гомеля асудзілі, верагодна, за Гаюна
Пра пераслед Святланы Бажанковай распавяла «Наша Ніва».
Ёй 60 гадоў, яна родам з Гомеля. Вядома, што жанчына шмат гадоў адпрацавала страхавым агентам. Яна праваслаўная верніца.
Нядаўна Святлану асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Жанчыне інкрымінавалі часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Як піша выданне, падобна на тое, што палітычны пераслед быў звязаны з напісаннем у чат-бот праекта «Беларускі Гаюн». Жанчыне прысудзілі хатнюю хімію.






