Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ірэна Бернацкая расказала MOST пра затрыманне за малітву і новае жыццё ў Беластоку

Ірэна Бернацкая расказала MOST пра затрыманне за малітву і новае жыццё ў Беластоку

Ірэна Бернацкая расказала MOST пра затрыманне за малітву і новае жыццё ў Беластоку

MOST апублікаваў інтэрв’ю з Ірэнай Бернацкай — каталіцкай верніцай з Ліды, былой кіраўніцай мясцовага аддзялення Саюза палякаў, якую ў 2020 годзе затрымлівалі за малітву каля касцёла за людзей, што пацярпелі ад гвалту сілавікоў.

Пазней Бернацкая праходзіла па справе Саюза палякаў, была затрыманая ў адзін дзень з Анджэем Пачобутам і правяла два месяцы ў зняволенні. Пасля гэтага яе разам з Марыяй Цішкоўскай і Ганнай Панішавай вывезлі ў Польшчу без пашпартоў і дакументаў.

Цяпер Ірэна жыве ў Беластоку і працуе выхавацелькай у дзіцячым садку. У інтэрв’ю яна расказвае пра першыя цяжкія месяцы пасля вымушанага пераезду, пошук працы ў 60 гадоў і пра тое, чым польскія дзіцячыя садкі адрозніваюцца ад беларускіх: «У дзяцей шмат свабоды… Дзеці не хочуць ісці дадому».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост