Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Папскі рыцар адкрыў сетку алкакрам «Дуб зялёны»

Папскі рыцар адкрыў сетку алкакрам «Дуб зялёны»

Папскі рыцар адкрыў сетку алкакрам «Дуб зялёны»

Бізнэсмэн Аляксандр Зайцаў, рыцар Ордэна св. Грыгорыя Вялікага, запускае новы бізнэс разам з Віктарам Лукашэнкам. Сетка крамаў абвесціла «вялікае падарожжа па гарадах Беларусі».

Таварны знак «Дуб зялёны» Зайцаў зарэгістраваў на сябе асабіста ў ліпені 2023 года, даведалася @buroBY. Першая крама алкагольных напояў адкрылася на радзіме ўласніка ў Пружанах.

Аляксандр Зайцаў атрымаў тытул рыцара Ордэна св. Грыгорыя Вялікага ад папы Францішка ў лістападзе 2022 г. Арцыбіскуп Станеўскі тады асвяціў рэгаліі і прыняў прысягу ад новага кавалера.

Узнагарода шукала рыцара Аляксандра, рыцарская годнасць шукала яго,
— сказаў падчас урачыстасці мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Зайцаў падтрымліваў шэраг будаўнічых, культурніцкіх і медыйных праектаў католікаў. Адна з найбольш вядомых справаў, якія ажыццяўляліся пры падтрымцы Зайцава, з’яўляецца ютуб-праект PAX TV кс. Юрыя Санько.

Фота: Tut.By


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава