Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Юрый Амбразевіч уручыў копіі даверчых грамат у Ватыкане

Юрый Амбразевіч уручыў копіі даверчых грамат у Ватыкане

Юрый Амбразевіч уручыў копіі даверчых грамат у Ватыкане

Сёння раніцай, 30-га мая, новапрызначаны пасол Беларусі пры Святым Пасадзе перадаў дакументы намесніку Дзяржаўнага сакратара Ватыкана па агульных справах Эдгару Пэна Парэ.

Сімвалічна, што сёння ж МУС унесла ў спіс “экстрэмістаў” кс. Генрыха Акалатовіча, пробашча з Валожына.

Даведка:
Юрый Амбразевіч стаў першым паслом Беларусі пры Святым Пасадзе. Адкрыццё пасольства адбылося пасля прыняцця адпаведнай пастановы Савета Міністраў 20 снежня 2024 года. Гэты крок стаў лагічным працягам інтэнсіфікацыі адносінаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Ватыканам, які валодае значным дыпламатычным уплывам і часта выступае пасярэднікам у краінах з аўтарытарнымі рэжымамі.

Пасада пасла пры Святым Пасадзе адкрывае магчымасць удзелу ў шматбаковай дыпламатыі — праз кантакты з прадстаўнікамі іншых дзяржаў, у тым ліку з краінамі, з якімі афіцыйныя дыпламатычныя сувязі Беларусі зараз абмежаваныя.

Да прызначэння паслом пры Святым Пасадзе, Юрый Амбразевіч з 2022 года рэгулярна прадстаўляў МЗС на мерапрыемствах Каталіцкага Касцёла, у тым ліку на Днях Папы, прэзентацыі беларускага перакладу Кодэксу Кананічнага Права, і пры гашэнні беларуска-ватыканскай маркі ў Гродне.

Фактычна адначасова з прызначэннем Амбразевіча стала вядома пра ўзгадненне кандыдатуры новага апостальскага нунцыя ў Беларусі — мансеньёра Іньяцыё Чэфаліа.

25 сакавіка 2025 года ён быў прызначаны тытулярным архібіскупам Ф’ёрэнцінскім. 22 траўня ў саборы св. Пятра ў Ватыкане адбылася цырымонія яго рукапалажэння ў епіскапскі сан. Цікава, што хоць сама імша праходзіла ў лацінскім абрадзе, рукапалажэнне здзяйснялася паводле ўсходняга (візантыйскага) абраду — бо Чэфаліа паходзіць з Італа-Албанскай каталіцкай царквы. Пасля рукапалажэння ён атрымаў права служыць у абодвух літургічных традыцыях.

У бліжэйшы час чакаецца яго прыезд у Мінск для пачатку дыпламатычнай місіі.

Фота: Дзяржсакратарыят Святога Пасаду


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава