Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Дзяніс Кучынскі: «Папа Францыск верыў, што дыялог – гэта вырашэнне любога крызісу»

Дзяніс Кучынскі: «Папа Францыск верыў, што дыялог – гэта вырашэнне любога крызісу»

Дзяніс Кучынскі: «Папа Францыск верыў, што дыялог – гэта вырашэнне любога крызісу»

Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у якую ўвайшлі дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікі арганізацыі «Хрысціянская візія», узяла ўдзел у жалобнай цырымоніі развітання з пантыфікам Францыскам у Ватыкане, паведамляе канал Светлана Тихановская. Чальцы дэлегацыі выказалі спачуванні прадстаўнікам Святога Прастола, а таксама далучыліся да памінальнай імшы на пляцы каля Сабора Святога Пятра.

Пасля цырымоніі Дзяніс Кучынскі меў магчымасць правесці серыю нефармальных размоваў з вядучымі палітыкамі свету. Ключавымі суразмоўцамі сталі прэзідэнты Аргенціны, Албаніі і Малдовы, сенатары Італіі, а таксама міністры замежных справаў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.

Акрамя таго, дарадца Святланы Ціханоўскай сустрэўся з іерархамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў – кардыналам Матэа Дзупі, Вярхоўным архібіскупам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаславам і Патрыярхам Варфаламеем.

Падчас дыялогаў абмяркоўваліся важныя для беларусаў пытанні:

  1. Спосабы і метады вызвалення беларускіх палітвязняў, спыненне рэпрэсіяў;
  2. Захаванне Беларусі на высокім узроўні ў міжнароднай павестцы;
  3. Падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя.

Дзяніс Кучынскі:
«Адна з маіх першых вялікіх місіяў у Офісе Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе – усталяванне стасункаў з Ватыканам і перадача ліста ад Святланы Ціханоўскай да Папы Францыска праз Апостальскага Нунцыя ў Літве. Тады мы толькі пачыналі будаваць гэтыя кантакты, спрабуючы данесці да Святога Прастола голас беларускага народу, які змагаецца за праўду і свабоду. Папа Францыск верыў, што дыялог – гэта вырашэнне любога крызісу. Таму сённяшнія сустрэчы ў Ватыкане – гэта працяг той працы і сведчанне таго, што беларускае пытанне і надалей знаходзіцца ў сферы ўвагі ўплывовых міжнародных інстытутаў і лідараў».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава