Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Хто стане новым Папам? Каментуе Наталля Васілевіч

Хто стане новым Папам? Каментуе Наталля Васілевіч

Хто стане новым Папам? Каментуе Наталля Васілевіч

Пасля смерці Папы Францішка Каталіцкую царкву чакае канклаў — выбары яго пераемніка. Паводле тэалагіні і мадэратаркі «Хрысціянскай візіі» Наталлі Васілевіч, новы Папа, хутчэй за ўсё, будзе кампраміснай фігурай, здольнай утрымаць адзінства ва ўмовах глабальнай палярызацыі. Францішак ужо ўплываў на гэты працэс, прызначыўшы многіх лаяльных для сябе кардыналаў.

Аднак Царква, паводле Васілевіч, не шукае зорак — яна шукае масты. Прыярытэт будзе аддадзены кандыдату з «мінімальна негатыўным амплуа», які здолее гаварыць выразна і аўтарытэтна на фоне сусветных канфліктаў — асабліва пра вайну ва Украіне, у якой, як падкрэслівае экспертка, каталікі ў большасці бачаць Украіну як пацярпелы бок, а Расею — як агрэсара.

Хто зойме трон Святога Пятра — пакуль невядома. Але логіка канклава і дух рэформаў Францішка задаюць кірунак.

Падрабязны аналіз і каментары Наталлі Васілевіч — у артыкуле «Белсату».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава