Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні

Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні

Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні

Ксёндз Генрых Акалатовіч не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу амаль паўтара года, айцец Анджэй Юхневіч – амаль год.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

У Вялікі чацвер католікі ўспамінаюць устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. У парафіях вернікі віншуюць святароў з «прафесійным святам».

Але двое беларускіх каталіцкіх святароў не могуць удзельнічаць у гэтых падзеях, знаходзячыся ў зняволенні. Цяпер, калі ў храмах Найсвяцейшы Сакрамэнт змясцілі ў імправізаваныя цямніцы ў знак арышту і зняволення Езуса, двое святароў таксама знаходзяцца за кратамі.

Ксёндз Генрых Акалатовіч, пробашч парафіі ў Валожыне, якога асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», чакае ў мінскім СІЗА адпраўкі ў калонію ўзмоцненага рэжыму.

Айцец Анджэй Юхневіч, пробашч парафіі ў Шуміліне, дагэтуль перажывае суд, які доўжыцца ўжо амаль 4 месяцы з вялікімі перапынкамі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава