Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Беларускія хрысціянскія супольнасці далучаюцца да Ночы расстраляных паэтаў

Беларускія хрысціянскія супольнасці далучаюцца да Ночы расстраляных паэтаў

Беларускія хрысціянскія супольнасці далучаюцца да Ночы расстраляных паэтаў

У ноч з 29-га па 30-е кастрычніка 1937 года ў Мінску было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадкіх дзеячаў. Тая трагічная ноч увайшла у гісторыю пад назвай – Ноч расстраляных паэтаў.

Многія беларускія асяродкі прымеркавалі да гэтага дня шэраг мерапрыемстваў — літаратурнага, грамадскага, а таксама духоўнага характара.

Бяруць удзел у адзначэнні і беларускія царкоўныя супольнасці.

Сёння, 29 кастрычніка ў 17.00 у беларускім праваслаўным прыходзе ў Вільні па адрасе Bokšto g.4 адбудзецца паніхіда, падчас якой узгадаюць кожнага навамучаніка і кожнага паэта, забітага ў гады савецкай улады.

31 кастрычніка ў парыжскім храме Notre Dame du Signe па адрасе 87 boulevard Exelmans беларуская праваслаўная супольнасць правядзе сустрэчу, падчас якой адбудзецца малітва за памерлых і чытанне вершаў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава