Ізноў Віцебшчына: Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны
Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора. Ксяндза пераследуюць за нібыта захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ). Мае адбыцца суд.
Віцебская вобласць з’яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі. Там жа быў затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ, якога хочуць на фэйкавых падставах зрабіць «педафілам», каб прыпужаць іншых святароў.
Фота: catholicnews.by