Царква і палітычны крызіс у Беларусі

12 сутак за «Адпусці народ мой». Яшчэ адзін каталіцкі вернік — за кратамі

12 сутак за «Адпусці народ мой». Яшчэ адзін каталіцкі вернік — за кратамі

12 сутак за «Адпусці народ мой». Яшчэ адзін каталіцкі вернік — за кратамі

Дома ў Арцёма Ткачука засталіся жонка і двое маленькіх дзяцей

Вядомага хрысціянскага блогера, каталіцкага верніка Арцёма Ткачука затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску. 26 кастрычніка адбыўся суд — Арцёма, бацьку дваіх маленькіх дзяцей адправілі за краты на 12 сутак. Аб тым, што адбылося, Katolik.life распавяла Марта Ткачук, жонка Арцёма.

— Затрымалі на Нямізе прыкладна ў 17.40. Абвінавацілі па артыкуле 23.34. Паводле пратакола, Арцём стаяў з плакатам «Адпусці народ мой» (цытата з Бібліі), таксама быў плакат з БЧБ і ўлёткі пра Курапаты (як Арцём сказаў на судзе — «з гістарычнай інфармацыяй пра гэта месца»). Суддзя сказаў, што паводле сведкі, імя якога было зменена ў мэтах бяспекі, Арцём быў з групай людзей. З гэтым ён не пагадзіўся. У момант затрымання ён быў адзін, ніякіх дэманстрантаў не было. Былі звычайныя мінакі і наведвальнікі Макдональдса.

Паводле Арцёма, затрымлівалі яго карэктна, папрасілі прайсці ў бусік і ён не адмаўляўся. Пра ўмовы ў ізалятары на Акрэсціна не распавядаў.

— Папрасіў суддзю даць штраф, бо дома маленькія дзеці. Але атрымаў 12 сутак. Па голасе быў бадзёры. Мы яго не бачылі, бо экран кампутара быў павернуты да суддзі. Ён нас таксама не бачыў. Нават не ведаў, ці хтосьці ёсць, — дадала Марта.

З такім жа плакатам у той дзень бачылі іншага хрысціянскага актывіста Змітра Дашкевіча. Мяркуецца, што яны разам з Арцёмам вярталіся дадому. Пазней Змітра таксама затрымалі.

Нагадаем, Арцём Ткачук быў адным з ініцыятараў кампаніі «Фальсіфікацыя — цяжкі грэх. Католікі за сумленныя выбары». На мінулым тыдні таксама былі затрыманыя і асуджаныя на 15 сутак арышту ўдзельнікі хрысціянскага дуэта Laudans Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.

Katolik.life


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава