«Перадача не паложана»: другі шумілінскі святар працягвае знаходзіцца ў ізалятары
Выданне «Katolik.life» патэліла у ізалятар, каб даведацца, што адбываецца з пробашчам рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне айцом Анджэем Юхневічам.
Супрацоўнік пацвердзіў, што клірык знаходзіцца па стане на 28 мая ў ізалятары, яму не дазваляюць перадачы. Праз некалькі дзён там змогуць прыняць толькі туалетную паперу.
Айцец Анджэй знаходзіцца за кратамі ўжо 20 дзён: 8 мая ён быў затрыманы разам з другім святаром. 10 мая адбыліся суды.