Каталіка-палітвязня судзяць у Мёрах за несанкцыянаваныя мерапрыемствы
Сяргей Васільеў — каталіцкі вернік з Мёраў, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі».
Верагодна, ён ужо вызваліўся, але зноў папаў пад жорнавы пераследу.
Сёння яго імя адзначылася ў раскладзе суда Мёрскага раёна. Мужчыну вінавацяць па арт. 24.23 ч. 1 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.