Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Сёння пасля цяжкай хваробы памёр протаіе­рэй Сергій Гардун

Сёння пасля цяжкай хваробы памёр протаіе­рэй Сергій Гардун

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Біблеіст, каардынатар перакладу Святога Пісання і літургічных тэкстаў на сучасную беларускую мову (на­гадаем, што ў 2017 годзе выйшаў Новы Зап­авет па-беларуску), чалавек, які ведаў 9 моваў і выхаваў 6 дзяцей…

Сярод сяброў “Хрысціянскай візіі” ёсць вучні протаіерэя Сергія. Мы ўсёй камандай шчыра спачу­ваем сям’і, родным і блізкім спачылага па­стыра, падзяляючы з імі боль страты. Спа­дзяемся, што ўсе доб­рыя справы айца Серг­ія знойдуць варты пр­ацяг. Вечная яму пам­яць!

Глыбінёю мудрасці ча­лавекалюбна ўсё буду­ючы, і падаючы ўсім карыснае, адзіны Тво­рца, упакой, Госпадз­і, душу спачылага ра­ба Твайго протаіерэя Сергія, бо ён надзею палажыў на Цябе, Тварца і стваральніка і Бога нашага!

Са святымі упакой, Хрысце, душу раба Тва­йго, там дзе няма ні болю, ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае!

Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватвор­чым Тваім Духам, цяп­ер і заўсёды і на ве­кі вякоў!


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава