Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Крымінальная справа распачата супраць Андрэя Аўсіевіча, сына гарадзенскага святара

Крымінальная справа распачата супраць Андрэя Аўсіевіча, сына гарадзенскага святара

Крымінальная справа распачата супраць Андрэя Аўсіевіча, сына гарадзенскага святара

5 траўня ў Telegram-канале МУС Беларусі з’явіўся ролік з гарадзенцам Андрэем Аўсіевічам: ён быў затрыманы за каментары ў інтэрнэце, якія абразілі міліцыянтаў.

«На 26-гадовага беспрацоўнага жыхара абласнога цэнтру выйшлі аператыўнікі рэгіянальнага ўпраўлення ГУБАЗіК. У лістападзе і снежні мінулага года малады чалавек у дэструктыўных тэлеграм-каналах абразіў участковага інспектара, а таксама пагражаў расправай міліцыянтам, уключаючы АМАП, іх сем’ям і заклікаў іншых удзельнікаў да гвалту над супрацоўнікамі», – паведамілі ў тэлеграм-канале МУС.

Скрын з відэа t.me/pressmvd

Сам гарадзенец на відэа тлумачыць свой учынак так: «Я лічыў, што яны парушаюць закон. І са злосці выплюхнуў свой негатыў».

Гарадзенца прызналі падазраваным па крымінальных справах, узбуджаных за абразу службовай асобы і пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Што пра яго вядома?

Андрэю Аўсіевічу 26 гадоў, больш за год ён даглядае за сваім бацькам, у якога 1 ступень інваліднасці пасля цяжкага інсульту. Бацька, айцец Іван, да хваробы служыў у храме Усячэння галавы Іаана Прадцечы на вул. Курчатава і Свята-Пакроўскім кафедральным саборы на вул. Ажэшкі. Маці, матушка Людміла, прыслужвала там жа, цяпер яна на пенсіі. У сям’і пяцёра ўжо дарослых дзяцей.

Андрэй працаваў кіроўцам на мясакамбінаце. Адвучыўся на трактарыста, раней працаваў у калгасе ў Адэльску Гарадзенскага раёну і «Спецаўтагаспадарцы». Ездзіў у паломніцтва ў Жыровічы. Цікавіцца кампутарнымі гульнямі, праводзіў на YouTube анлайн-трансляцыі гульняў.

У сакавіку мінулага года ў бацькі здарыўся другі інсульт, а таксама інфаркт, у яго трахеастома.

«Дактары казалі, што ён не выжыве. Але з добрым даглядам бацька патроху стаў адчуваць сябе лепш», – кажа сястра гарадзенца Ксенія.

Бацька Андрэя, айцец Іван, не ўстае з ложка без старонняй дапамогі, не можа сам падняцца, сесці ў крэсла, патрэбна мужчынская дапамога.

«У сацыяльнай службе нам сказалі, што можа прыходзіць сядзелка, пабыць тры-чатыры гадзіны, пакарміць яго, прыбраць. Але патрэбная не «сядзелка», а «цягалка». У дом састарэлых мы адмовіліся ехаць, вырашылі, што бацьку будзе даглядаць сын. Андрэй стаў ягоным апекуном», – распавядае матушка Людміла.

Андрэй Аўсіевіч. Фота: сямейны архіў

4 траўня ў 10 ранку Андрэй выйшаў з дому і не вярнуўся. Каля 10:30 у кватэру прыйшлі тры супрацоўнікі міліцыі і правялі вобшук, забралі кампутар і тэлефон.

«Сказалі, што вобшук праводзіцца па крымінальнай справе, узбуджанай 20 снежня за абразу службовай асобы. Забралі сістэмны блок. Супрацоўнікі вялі сябе спакойна, ішлі мэтанакіравана за кампутарам. Пра тое, дзе Андрэй знаходзіцца, бацькам не паведамілі. З маці ўзялі падпіску аб неразгалошванні», – распавядае Ксенія.

Пасля ператрусу Людміла пачала настойліва тэлефанаваць сыну, аднак той не браў слухаўку. Бацька расхваляваўся, у яго падняўся ціск, бо ніколі не было такога, каб Андрэй не прыйшоў пакарміць яго ў абед. У той дзень родныя гарадзенца абышлі ўсе ўстановы: Ленінскі РАУС, ГУБАЗіК, Следчы камітэт, аднак нідзе не маглі яго знайсці. «Інфармацыі аб такім няма», – чулі ў адказ.

Дакладная інфармацыя пра затрыманне Андрэя з’явілася толькі на наступны дзень.

Да гэтага выпадку гарадзенца ўжо некалькі разоў затрымлівалі. Першы раз у верасні яго затрымалі каля лялечнага тэатру, калі ён стаяў на прыпынку з сястрой і чакаў аўтобус. Пад’ехаў сіні бусік, з яго выскачылі сілавікі і забралі хлопца. Збілі, але вечарам адпусцілі, маўляў, з кімсьці пераблыталі. Праз два месяцы прыйшло пастанаўленне, што справа зачыненая.

«Яго тады так збілі, што месяц не мог сесці», – узгадваюць родныя.

Другі раз Андрэя затрымалі пасля таго, як ад рук сілавікоў загінуў Раман Бандарэнка. Раней Андрэй маляваў, цікавіўся дызайнам. Таму навіна пра смерць Бандарэнкі выклікала ў яго вялікі шок. У Горадні людзі пакідалі лампадкі каля народнага мемарыялу ў памяць аб Рамане, Андрэй таксама там быў, падышоў да знаёмага, але нават не паспеў толкам паразмаўляць – затрымалі.

«Мы тады абтэлефаноўвалі ўсе РАУСы, нідзе ніхто нічога не ведаў – тады затрымалі шмат людзей. Частку, у тым ліку Андрэя, адправілі ў Слонім», – распавядае матушка Людміла.

Суд адбыўся на тэрыторыі турмы, Андрэю далі штраф у 20 базавых.

СП, belsat.eu


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава