23 кастрычніка за «экстрэмізм» судзілі каталіцкую верніцу з Браслава Анжаліку Пілат

Пра гэта паведамляе канал «Витебск, я гуляю».
Анжаліка — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры, працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.
А таксама яна каталіцкая верніца і парафіянка храма Маці Божай Валадаркі Азёр, член журы дэканальнага конкурсу на веданне св. Пісання ў Браславе, актыўная ўдзельніца каталіцкіх пілігрымак, пісала артыкулы для каталіцкіх смі і выкладала беларускую мову для польскіх святароў.