Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Як піша «Наша Ніва», 45-гадовага гродзенца Дзяніса Адаміна судзяць паводле арт. 130 КК — за «распальванне варожасці», а КДБ ужо ўключыў яго ў «спіс тэрарыстаў». Выданне мяркуе, што падставай для пераследу маглі стаць каментары Адаміна ў Telegram.

Дзяніс Адамін — праваслаўны вернік. У 2020 годзе ён наведваў сустрэчу пра багаслоўскую адукацыю для свецкіх у праваслаўным клубе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. У сацсетках Адамін пісаў па-беларуску, разважаў пра духоўныя законы і свабоду як фундаментальную патрэбу чалавека, а таксама востра крытыкаваў дзеянні Маскоўскага патрыярхату.

Таксама можа быць цікава