Жанчыну, якая малілася каля касьцёла за Беларусь, аштрафавалі на 810 рублёў

Старшыню філіялу непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі ў Лідзе Ірэну Бярнацкую аштрафавалі на 810 рублёў
Суд Лідзкага раёну 16 кастрычніка прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве 1 верасьня.
Ірэна Бярнацкая разам з паплечнікамі ад 12 жніўня малілася на ружанцы каля Фарнага касьцёла ў Лідзе за Беларусь. Вернікі станавіліся на калені каля крыжа і праводзілі набажэнства.
Калі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, каталікі сталі маліцца таксама аб тым, каб герарх як найхутчэй вярнуўся на радзіму.
Суд на Ірэнай Бярнацкай пачаўся ў канцы верасьня. Справу аддавалі на дапрацоўку, судовае паседжаньне пераносілі.
За ўдзел у малітве каля лідзкага касьцёла раней аштрафавалі таксама лідзяніна Аляксандра Залетава.