Затрыманаму ўчора на выхадзе з Кафедральнага Сабора мінчуку прысудзілі 15 сутак арышту

Учора беларускія маці ладзілі супольную малітву Божай Маці аб спыненні нападу Расіі на Украіну. На выхадзе з храма затрымалі некалькі жанчын, а таксама журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк і яе мужа Яўгена Батуру.
Праз нейкі час групу затрыманых жанчын адпусцілі. Дзіяна Серадзюк і Яўген Батура правялі ноч на Акрэсціна. Яўгена ўжо асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне міліцыянтам.
Дзіяна Сярдзюк таксама атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Крыніца: @novychas