За што беларускія ўлады не любяць песню «Магутны Божа»?
14 кастрычніка 2020 года праваслаўны мітрапаліт Веньямін раіў не спяваць у цэрквах «Магутны Божа», бо, на яго думку, гэта гімн свецкага характару і раздзяляе грамадства. 2 ліпеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што тыя, хто заспяваюць «Магутны Божа», «нарвуцца». У мінулую нядзелю ў менскую катэдру прыйшла міліцыя – з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы «Магутны Божа».
Што можа не падабацца ўладам у песні, якую ў 1993 годзе прапаноўвалі сярод варыянтаў дзяржаўнага гімну і якая не заклікае да гвалту, а толькі просіць Бога зрабіць народ свабодным і шчаслівым? «Белсату» гэта растлумачылі ксёндз Вячаслаў Барок, які з’ехаў з Беларусі праз палітычны пераслед, і Віталь Алексяёнак – дырыжор аркестра Мюнхенскага Універсітэту, арт-дырэктар фестывалю «Kharkiv Music Fest».