Царква і палітычны крызіс у Беларусі

За палітыку асудзілі шматдзетнага верніка з Мінска

За палітыку асудзілі шматдзетнага верніка з Мінска

За палітыку асудзілі шматдзетнага верніка з Мінска

«Наша Ніва» высветліла, што Мінскі гарадскі суд асудзіў 38-гадовага мінчука Яўгена Кудзіна — сябра евангельскай царквы «Благадаць». Яго абвінавацілі ў «закліках да шкоды нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК), але, хоць вінаватым прызналі, на волі пакінулі.

Магчыма, суд улічыў сямейныя абставіны: Яўген — шматдзетны бацька, у яго тры сыны, малодшаму толькі тры гады. Два гады таму памерла яго жонка Вера. Пазней Яўген ажаніўся зноў, але, выглядае, што ён застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.

У яго сацсетках няма здымкаў без дзяцей — гэта чалавек, які жыве сям’ёй. І хоць беларуская сістэма не апраўдвае па палітычных артыкулах, у гэтым выпадку, як і ў гісторыі з Нінай Багінскай, рашыліся на паказную «гуманнасць».

Але гэта выключэнні. У Беларусі застаецца каля 1200 палітзняволеных, сярод іх — і людзі веры.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост



Warning: Undefined array key "before_widget" in /home/churchby/web/belarus2020.churchby.info/public_html/wp-content/themes/christian-vision/widgets/recommended_posts.php on line 26

Вам таксама будзе цікава


Warning: Undefined array key "after_widget" in /home/churchby/web/belarus2020.churchby.info/public_html/wp-content/themes/christian-vision/widgets/recommended_posts.php on line 56