З інтэрв’ю Вікторыі Пальчыс


З інтэрв’ю Вікторыі Пальчыс, жонкі палітвязня Эдуарда Пальчыса “Нашай Ніве”:
«Наша Ніва»: Вы ж з Эдуардам хрысціянскія вернікі — гэты год не прынёс расчаравання ў рэлігіі?
Вікторыя Пальчыс: Наадварот, я не раз лавіла сябе на думках, як жа ўсё гэта вывозіць людзям, якія не вераць у Бога. Бо вера, што ў Беларусі ўсё будзе добра, моцна звязаная з верай у Бога.
І для ўсіх, хто забіваў і катаваў, справядлівы суд будзе адназначна. Суд, на якім не атрымаецца націснуць на суддзю, суд, на якім будуць знятыя ўсе балаклавы і на якім усе будуць выступаць пад сваімі імёнамі. Гэты суд іх чакае адназначна. Спадзяюся, што мы яго ўбачым і на гэтай зямлі на свае вочы таксама.
Эдуард жа яшчэ на Акрэсціна цалкам прачытаў Біблію і турэмны час ён выкарыстоўвае для разважанняў і малітваў. І ў такім плане зняволенне ідзе яму нават на карысць, бо няма інфармацыйнага шуму, ёсць магчымасць сканцэнтравацца на такіх вось важных рэчах.