Царква і палітычны крызіс у Беларусі

З 19 кастрычніка — Навэнна да святога Юды Тадэвуша аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча з выгнання

З 19 кастрычніка — Навэнна да святога Юды Тадэвуша аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча з выгнання

З 19 кастрычніка — Навэнна да святога Юды Тадэвуша аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча з выгнання

1 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі было вырашана правесці ва ўсіх парафіях архідыяцэзіі Навэнну да святога Юды Тадэвуша — заступніка ў складаных справах і апекуна арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — у інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыпастыра на Радзіму.

Першы дзень Навэнны — 19 кастрычніка.

Тэкст Навэнны змешчаны ў кніжцы «Святы Юда Тадэвуш» з серыі «Святыя» выдавецтва «Pro Christo», якую можна набыць у Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама на сайце часопіса «Ave Maria».

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі запрашае ўсіх вернікаў па меры магчымасці далучацца да супольнай малітвы ў інтэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому незаконна адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.

catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава