Юрый Касабуцкі наконт вымушанага выезду з Беларусі ксяндза Вячаслава Барка


Біскуп Юрый Касабуцкі піша на Фэйсбуку:
“Мне задаюць вельмі шмат пытанняў наконт вымушанага выезду з Беларусі ксяндза Вячаслава Барка. Хачу падзяліцца спасылкай на яго ютуб канал, дзе ён сам адказвае на многія пытанні. Ад свайго імя прашу аб малітве за ксяндза Вячаслава і ўсіх пераследаваных за праўду і справядлівасць. Шчырая малітва (не на паказ, а якая выплывае з глыбіні душы!!!) здольная зрабіць неверагодныя рэчы…”