Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Якія балючыя пытанні ўзнялі беларускія біскупы падчас сустрэчы з Папам

Якія балючыя пытанні ўзнялі беларускія біскупы падчас сустрэчы з Папам

Якія балючыя пытанні ўзнялі беларускія біскупы падчас сустрэчы з Папам

Як паведамляе партал Katolik.life са спасылкай на Vatican News, 16 кастрычніка Папа Рымскі Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і біскупа Аляксандра Яшэўскага. Беларускія іерархі распавялі Пантыфіку пра сітуацыю з закрыццём мінскіх касцёлаў і пра святароў, якія застаюцца ў зняволенні.

Асобна ўзгадваўся Чырвоны касцёл, дзе пасля забароны на выкарыстанне будынка вернікі моляцца ў катэдры, і касцёл на Кальварыйскіх могілках, які дзяржава рыхтуе да рамонту, што прымусіць парафію шукаць часовае месца для малітвы. Арцыбіскуп адзначыў, што Папа добра ведаў гэтыя гісторыі і выказаў занепакоенасць лёсам святароў.

Падчас сустрэчы біскупы перадаюць Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь у 2026 годзе, калі будзе адзначацца 35-годдзе аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла. Леў XIV адказаў з разуменнем і паабяцаў разгледзець магчымасць візіту.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост