Як беларусам-каталікам Польшчы не згубіцца сярод польскіх вернікаў — першы з’езд беларусаў замежжа


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
15 красавіка ў Варшаве прайшоў з’езд прадстаўнікоў 8 супольнасцяў беларусаў-каталікоў Польшчы. Прыехалі 53 удзельнікі, якія абмяркоўвалі агульныя праблемы душпастырства і шляхі іх вырашэння.
Прывітаў удзельнікаў з’езду па відэасувязі віцебскі біскуп Алег Буткевіч, які ўхваліў арганізацыю такой пляцоўкі.
Дэлегаты абмяркоўвалі найперш пытанні юрыдычнага статусу сваіх суполак — з адпаведнымі «як замацаваць святара» і г. д. І вынайшлі, што ініцыятыву па стварэнні такіх суполак, з якой, па сутнасці, выступілі свецкія каталікі, трэба ўвесьці ў касцёльна-юрыдычнае вымярэнне, як падсумаваў вынік размовы арганізатар сустрэчы Арцём Ткачук.
Польскамоўнае ці беларускамоўнае набажэнства — выбар беларускія каталікі могуць рабіць самым нечаканым шляхам. Як пашырыць удзел беларусаў менавіта ў беларускамоўнай імшы, заахвоціць іх — гэта быў ужо другі буйны блок пытанняў. Каталіцкі SMM, перашкоды для наведвання такіх служб і г. д. Пытанні былі самы разнастайныя.
Некаторыя з іх так і засталіся без адказаў, бо вырашыць іх з аднаго падыходу не заўсёды магчыма, вызначылі ўдзельнікі. Што ж, нагода сабрацца разам шчэ раз, каб супольна іх разгледзець. А пакуль вырайшылі, што «рабі, што можаш, а Бог благаславіць».