Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Вызваленыя каталіцкія святары дагэтуль у Рыме — ў «інфармацыйным карантыне»: праходзяць медабследаванне, ўдзельнічаюць у набажэнствах

Як паведамляе @katolik_life, ужо два тыдні ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч знаходзяцца ў Рыме.

Стала вядома, што яны праходзяць медабследаванне. І упершыню за доўгі час (2 гады для Акалатовіча і 1,5 гады для Юхневіча) змаглі адправіць святую Імшу.

Святары не прымаюць удзел у публічных мерапрыемствах і не маюць афіцыйных сустрэч — знаходзяцца «ў цішыні». Пры гэтым арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які іх суправаджаў у Ватыкан, на мінулым тыдні вярнуўся ў Мінск.

Вядома, што журналісты зараз імкнуцца атрымаць кантакты святароў, каб пагаварыць з імі, але мы просім паважаць іх прыватнасць і чакаць афіцыйнай інфармацыі.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост