Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Вячаслаў Барок: «Мы не можам прыпадобніцца да жывёлы і перайсці на іх узровень»

Вячаслаў Барок: «Мы не можам прыпадобніцца да жывёлы і перайсці на іх узровень»

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Выйшла новае інтэрв’ю з ксяндзом Вячаславам Барком — на гэты раз для «Радыё Рацыя». У апошнія дні ксёндз Вячаслаў пасьпеў адказаць на пытаньні «Белсата», «Радыё Свабода» і праекту «Мы вернёмся».

«РР: Часам мастацтвазнаўцы кажуць, што мастака трэба судзіць па яго законах. Ці можна перанесці вось гэтую формулу на цяперашні лукашэнкаўскі рэжым і судзіць яго менавіта па ягоных законах і не адмяняць смяротнае пакаранне да беларускага Нюрнбергу ўмоўнага?

Вячаслаў Барок: З мастакамі згодзен, з імі давайце так. Але, прабачце, тут мы кажам не пра мастакоў, мы кажам пра той род чалавека, які забыўся на тое, што яны – людзі. Яны проста забыліся пра сваю чалавечнасць, яны згубілі людскі твар. Калі бачыш гэтую агрэсію, як яны катуюць людзей, збіваюць на Акрэсціна, на плошчах, то гэта не ёсць мастакі, яны паводзілі сябе, як жывёлы. А мы не можам прыпадобніцца да жывёлы і перайсці на іх узровень. Такім чынам судзіць, як яны сёння ставяцца да мірных жыхароў краіны, – не, я супраць гэтага. Проста павінен быць справядлівы суд, і я буду маліцца, каб тыя, хто будуць асуджаныя, жылі як мага даўжэй, і, будучы за кратамі, думалі пра ўсё тое, што яны ўчынілі.»


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава