Vatican News паведамляе, што ксёндз Раман Суша стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды фонда Centesimus Annus – Pro Pontifice.

Камісія пад кіраўніцтвам кардынала Райнхарда Маркса адзначыла працу беларускага святара — «Міфадызайн у лічбавую эпоху: этычнае і псіхасацыяльнае даследаванне палітычных тэхналогій»
Ксёндз Раман Суша прапанаваў разглядаць міф не як недасягальную ідэалізацыю легенд, але як інструмент сацыяльнага і культурнага праектавання.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Рыме 27 лютага 2025 года, у рамках штогадовай канферэнцыі фонду Centesimus Annus – Pro Pontifice.
У Беларусі ксёндз Раман Суша знаёмы вернікам з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, дзе ён правёў частку свайго дзяцінства.
Ужо будучы святаром Раман Суша служыў у парафіях святога Мікалая ў Свіры і ў парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску.