«Унутры царквы экспанэнцыйна вырас попыт на сьмеласьць»
Грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, які пачаўся год таму, не абмінуў Праваслаўную і Каталіцкую Цэрквы. І зьмена мітрапаліта Паўла на мітрапаліта Веньяміна, і забарона на ўезд з Польшчы ў Беларусь для арцыбіскупа Кандрусевіча адбыліся прыблізна ў той самы час, у разгар пасьлявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Кандрусевічу пазьней дазволілі вярнуцца, але ён страціў пасаду галавы Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Ад тых датаў з боку ўлады супраць сьвятароў абедзьвюх цэркваў не спыняюцца рэпрэсіі. Толькі 7 верасьня адбыліся два здарэньні, датычныя сьвятароў абедзьвюх канфэсій. У дзяржаўнай газэце «Мінская праўда» апублікавалі выяву каталіцкіх сьвятароў з нацысцкай свастыкай замест крыжоў. А ў другой палове дня стала вядома пра ператрус у праваслаўнага сьвятара ў Менску Дыянісія Карасьцялёва.
Радыё Свабода папрасіла экспэртаў і вернікаў, каталікоў і праваслаўных, расказаць (), як зьмянілася жыцьцё іхных цэркваў за год пасьля пачатку грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне.