Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Улада плюе на Касцёл? Беларускі фашызм здымае маскі

Улада плюе на Касцёл? Беларускі фашызм здымае маскі

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Ксёндз Вячаслаў Барок каментуе на сваім ютуб-канале сёньняшні скандал з карыкатурай “Мінскай праўды”:

“Мы павінны да гэтага спакойна падыходзіць і з любоўю гэтае зло перамагчы. Нянавісьці не паддаемся, Крыж шануем і з любоўю мяняем жыцьцё. Мяняем уладу, якая сьмяецца з Крыжа і з законаў на тую ўладу, якая будзе баяцца Бога, шанаваць закон і ня будзе распальваць міжканфесійных канфліктаў. Варожасьці на нашай беларускай зямлі непатрэбна!”

Таксама ксёндз Вячаслаў зьвяртае ўвагу на скажоную ікону росіцкіх пакутнікаў – айцоў-марыянаў Антона Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, забітых акупантамі падчас карнай аперацыі ў Росіцы ў 1943 годзе. Прапагандысты вырашылі супрацьпаставіць іх сучасным беларускім каталікам, якіх яны выстаўляюць як “фашыстаў”. Ляшчэвіч і Кашыра былі праслаўленыя Ватыканам як пакутнікі і слугі Божыя ў 1999 годзе. Ксёндз Вячаслаў прыгадвае, што ў тым жа 1999 годзе быў духоўным кіраўніком самай першай пілігрымкі ў Росіцу, тады яшчэ як дыякан. З таго часу традыцыя шанаваньня росіцкіх пакутнікаў мае ўжо амаль чвэрць стагодзьдзя, а пілігрымка заўсёды суправаджаецца беларускім духоўным гімнам “Магутны Божа”, і ніколі гэта не выклікала пытаньняў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава