Удзельнікі Сіноду Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі звярнуліся з лістом да палітзняволенага рэфармата Уладзіміра Мацкевіча
Сінод VIII Сінодальны саюз Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі, да якога належыць каля 14 000 рэфармацкіх вернікаў ад раёна Ніжняй Вязеры праз Эльбу да Балтыйскага мора (федэральныя землі Ніжняя Саксонія, Брэмен, Гамбург, Шлезвіг-Гольштэйн і Мекленбург-Пярэдняя Памеранія), звярнуўся з лістом да палітзняволенага рэфармацкага інтэлектуала Уладзіміра Мацкевіча.
Прыводзім пераклад гэтага ліста на беларускую мову.
Шаноўны спадар Мацкевіч!
Сардэчна вітаем Вас ад імя евангелічна-рэфармацкіх суполнасцяў Паўночнай Германіі!
У лістападзе мы праводзім экуменічныя набажэнствы за мір у нашых цэрквах. Падчас гэтых набажэнстваў мы таксама молімся за вызваленне ўсіх вязняў, якія, як і Вы, знаходзяцца ў зняволенні па светапоглядных ці палітычных прычынах.
Мы спадзяемся, што Ваш стан здароўя застаецца адносна добрым і што Вас утрымліваюць ва ўмовах, годных для чалавека.
Мы молімся за Вас і ўсіх тых, з кім вы разам увязненыя, – каб Вы здабылі свабоду.
Мы таксама молімся за супрацоўнікаў турмаў – каб яны ставіліся да зняволеных гуманна.Няхай Бог дабраславіць і зберажэ Вас.
Няхай Бог зверне аблічча Сваё да Вас і будзе ласкавы да Вас.
Няхай Бог зверне зверне аблічча Сваё да і дасць Вам мір.З шчырай салідарнасцю,
Сінадальныя дэлегаты VI Сінадальнага саюза
Евангелічна-рэфармацкай царквы