Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Удзел «Хрысціянскай візіі» ў II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі (працяг)

Удзел «Хрысціянскай візіі» ў II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі (працяг)

Удзел «Хрысціянскай візіі» ў II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі (працяг)

28 верасня ў Познані прайшоў другі дзень Кангрэсу па палітвязнях у Беларусі. Ініцыятыву «Хрысціянская візія» прадстаўлялі Наталля Гарковіч і мастачка Ксіша Ангелава.

У сваім выступе Наталля Гарковіч паказала, што «Хрысціянская візія» не толькі фіксуе выпадкі пераследу хрысціянаў, але і актыўна працуе на міжнародным узроўні. Дзякуючы маніторынгу і дакументацыі арганізацыі інфармацыя пра беларускіх палітвязняў трапляе ў справаздачы ААН, USCIRF, АБСЕ, а таксама ў міжнародныя рэлігійныя СМІ. Гэта дазваляе ўзмацняць ціск на ўлады і падтрымліваць тэму Беларусі на сусветнай павестцы.

Асобна Наталля падкрэсліла прыклады салідарнасці царкоўных структур і супольнасцяў у Еўропе з беларускімі палітвязнямі. Яна паказала, як дзякуючы міжнародным сувязям і праекту «Беларускі Мартыралог» пра гісторыі зняволеных хрысціянаў даведваюцца ў розных краінах, а самі палітвязні і іх сем’і атрымліваюць маральную падтрымку.

Каб праца «Хрысціянскай візіі» была яшчэ больш эфектыўнай, нам вельмі патрэбна непасрэдная інфармацыя ад палітвязняў і іх сем’яў. Вашае сведчанне дапамагае нам фіксаваць выпадкі пераследу і перадаваць іх у міжнародныя арганізацыі, каб праўда пра тое, што адбываецца ў Беларусі, гучала на ўвесь свет.

Ксішa Ангелава прадставіла ў Познані серыю партрэтаў рэлігійных дзеячаў, зняволеных у Беларусі, створаных у межах праекта «Беларускі Мартыралог».

Фота:

  1. Наталля Гарковіч выступае на Кангрэсе.
  2. Ксіша Ангелова з партрэтамі палітзняволеных хрысціян.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост