Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«У вайне пераможа той, хто захавае ў сабе чалавека»: беларускі святар-блогер дапамагае ўкраінскім уцекачам.

«У вайне пераможа той, хто захавае ў сабе чалавека»: беларускі святар-блогер дапамагае ўкраінскім уцекачам.

Placeholder

Айцец Аляксандр Кухта вядомы сваім блогам пад назвай «Batushka ответит». Але зараз ён знаходзіцца ў польскім Пярэмышлі і разам з трыма валанцёрамі ад Літоўскай праваслаўнай царквы дапамагае тым, хто з-за вайны пакінуў Украіну.

Там яго наведалі журналісты Радыё Свабода і спыталі, як так атрымалася, што ён стаў валанцёрам. Малады святар пагадзіўся расказаць, як і дзеля чаго апынуўся на памежжы Ўкраіны і Польшчы, што ўбачыў і пачуў на ўласныя вочы і вушы.

— Паехалі менавіта сюды, бо цяпер мяжа Ўкраіны і Польшчы — максымальна гарачы пункт. Мы тут можам рэалізаваць свой чалавечы і хрысьціянскі рэсурс. Адно — гэта сядзець дома і чытаць навіны, іншае — убачыць усё на ўласныя вочы, дапамагчы людзям. Мне як сьвятару важна прапусьціць празь сябе падзеі, перш чым пачаць пра іх гаварыць. Дапамагаючы іншым — дапамагаеш сабе.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава