Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юПа-беларускуПЕРАСЛЕДПраваслаўная ЦаркваУдзел у акцыяx пратэста

У святара за кратамі адразу адабралі крыж

Православный священник, многодетный отец, политический беженец, член группы "Христианская визия".

Святар Уладзімір Драбышэўскі правёў 25 содняў за кратамі за тое, што выйшаў на адзіночны пікет супраць гвалту. Пра сваё зняволенне і чаму сёння асабліва важна памятаць пра хрысціянскія каштоўнасці – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча.

Уладзімір Драбышэўскі быў адным з нешматлікіх святароў, якія наважыліся выказацца супраць гвалту. Сёння ён не мае прыходу, а зусім нядаўна вярнуўся дахаты пасля 25 содняў адміністратыўнага арышту.

«Быў вельмі цікавы момант: я быў у падрасніку, крыж у мяне, натуральна, адразу адабралі. Раніцою і ўвечары – такія своеасаблівыя абходы, калі абшукваюць камеру, выводзяць у калідор, абшукваюць рукамі, металашукальнікам. Два ці тры такія вобшукі я быў у падрасніку, потым нейкія палітрукі ці, не ведаю, зампаліты аддалі загад, каб гэты падраснік у мяне адабралі. Нахабным чынам, падманам: сказалі, што мне трэба зняць «гэтую сукенку» для дэзынфекцыі. Вельмі жорсткім чынам знак маёй прыналежнасці да святарскага сану адабралі», – згадвае спадар Уладзімір, што яму давялося перажыць за кратамі.

Пра ролю і месца хрысціянскай маралі ў сённяшніх беларускіх падзеях святар Уладзімір Драбышэўскі гутарыць з Уладзімірам Мацкевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Белсат