У чым вінаваты ксёндз?


ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
Атрымаў позву ў Расонскі РАУС. Трэба з’явіцца 14.00 у іх, бо адносна мяне вядзецца ізноў адміністратыўны працэс, арт 24.23.
Наколькі разумею, згодна з меркаваннем міліцыі, я здзейсніў правапарушэньне там, дзе наогул фізычна не быў – у Гарадку (Віцебская вобл.)
Аднак, досвед дзейнасці сістэмы правасуддзя ў Беларусь, гэты дробны нюанс можа і не паслужыць перашкодай, каб даказаць маю віну.
Бо ў нас, бязрукія пляскаюць у далоні, нямыя выкрываюць заклікі, ну а ксёндз і падаўна уадначассе можа быць у двух розных геаграфічных кропках.
Тым больш падрэ Ато, іншы каталіцкі святар, мог такое рабіць- гэта гістарычны факт.
Так што маліцеся за мяне!
З намі праўда і Бог!
А Беларусь насуперак усяму жыве.
Я ж выходжу!!!
⚪️❤️⚪️