Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У цэрквах розных краін і розных традыцый моляцца за Беларусь

У цэрквах розных краін і розных традыцый моляцца за Беларусь

У цэрквах розных краін і розных традыцый моляцца за Беларусь

25 сакавіка, у Дзень Волі і на сьвята Зьвеставаньня (Благавешчаньня) па новым стылі, плануюцца набажэнствы з малітвай за Беларусь у цэрквах розных традыцый. Яны адбудуцца ў Беларусі і за мяжой, анлайн і ўжывую.

У Празе ў 16 гадзін па мясцовым часе пачнецца экуменічная малітва за Беларусь у евангелічным саборы святога Сальватара (Salvátorská, 1).

 У Вільні ў 18 гадзін па мясцовым часе пачнецца Сьвятая Імша ў рыма-каталіцкім касьцёле сьвятога Барталамея (Užupio, 17a).

У 18 гадзін па беларускім часе пачнецца анлайн-трансьляцыя грэка-каталіцкай Боскай Літургіі з парафіі сьвятога Язафата ў Лідзе, якую ўзначаліць архімандрыт Сяргей (Гаек).

Таксама ў Менску ў нядзелю 28 сакавіка ў 10.40 пачнецца штомесяцовая Боская літургія на беларускай мове ў праваслаўнай царкве сьвятога Кірылы Тураўскага (Зыбіцкая, 25).

Таксама 25 сакавіка адбудуцца грэка-каталіцкія Літургіі ў Лондане і Берасьці.

Лондан, 17.30 UTC, беларуская царква сьвятога Кірылы Тураўскага (belaruschurch.org.uk).   

Берасьце, 18.00, царква сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Паўла (Дворнікава, 63), Літургія з малебнам за беларускі народ.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава