У Брэсце прайшла антываенная акцыя «Белая ружа»

Гэта акцыя актывістаў, якая адсылае да антываеннага студэнцкага руху ў нацысцкай Германіі, які так і называўся — «Белая ружа». Яго сузаснавальнікам лічаць Аляксандра Шморэля, які быў прызнаны праваслаўным святым.
Сучасныя арганізатары «Белай ружы» папрасілі на 9 мая прынесці белую ружу да помнікаў і мемарыялаў, каб нагадаць, што гэты дзень — не свята радасці, а дзень памяці аб ахвярах Другой сусветнай вайны, а таксама ўсіх іншых войн, што адбываюцца на Зямлі. Разам з кветкамі прапанавалася прыкладаць запіскі альбо паштоўкі, якія б тлумачылі сэнс акцыі.
Акцыя была запушчана ў Расеі і прайшла ў многіх гарадах Маскоўскай і Ленінградскай абласцей, Казані, Арзамасе, Новакубанску. Прайшла яна і за мяжой. І, як кажуць арганізатары, фотаздымкі ім прыслалі і з Брэсцкай крэпасці. Яны — на фота.
Пра Аляксандра Шморэля ў нас ёсць артыкул аўтарствам нашай даўняй сяброўкі і аўтаркі Надзеі Свіргуль.
