Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«У Беларусі царква мацней завязаная на падтрымку Лукашэнкі, чым на расейскую агрэсію» — Наталля Васілевіч пра візыт Кірыла

«У Беларусі царква мацней завязаная на падтрымку Лукашэнкі, чым на расейскую агрэсію» — Наталля Васілевіч пра візыт Кірыла

«У Беларусі царква мацней завязаная на падтрымку Лукашэнкі, чым на расейскую агрэсію» — Наталля Васілевіч пра візыт Кірыла

Праваслаўная тэалагіня Наталля Васілевіч у гутарцы для «Радыё Свабода» аналізуе прыезд патрыярха Кірыла ў Полацак і шырэй — ролю Беларускай праваслаўнай царквы ва ўмовах вайны і рэпрэсій. Яна адзначае, што Кірыл едзе туды, дзе яму не будуць выкрыкваць «забойца», ды і геаграфія яго маршрутаў цяпер абмежаваная, а БПЦ паводзіць сябе стрымана: замест падтрымкі вайны — больш цесныя сувязі з уладамі.

Сярод тэм размовы — чаму людзі ўсё радзей ходзяць у царкву, як COVID, 2020-ты і вайна разбураюць давер да духавенства, і чым беларуская рэдакцыя малітвы «за святую Русь» адрозніваецца ад расейскай. Васілевіч таксама тлумачыць, чаму праект «духоўных цэнтраў» — ініцыятыва дзяржавы, а не вернікаў.

І што яе як тэалагіню больш за ўсё непакоіць цяпер у Беларусі:

Найбольш мяне ўсё ж непакоіць фізічная бяспека людзей, бо рэпрэсіі не спыніліся. Кожны дзень прыходзяць звесткі з розных куткоў Беларусі пра тое, што кагосьці з рэлігійнай супольнасці затрымалі, хтосьці пад вартай. Галоўнае, каб цяпер як мага менш людзей папалі пад гэты ціск рэпрэсій, каб менш сем’яў пацярпела.

Другая частка — маральная: каб людзі не згубілі веру. Крызісы часам умацоўваюць веру і ўпэўненасць у тым, што наша евангельская, хрысціянская вера праўдзівая і Бог сапраўды за нас клапоціцца. Але праз тое, што рэлігійныя людзі або тыя, хто мае ўладу ў рэлігійных супольнасцях, часам маўчаць, калі трэба гаварыць, ці гавораць, калі трэба маўчаць, падманваюць, выкручваюцца ці наўпрост падтрымліваюць зло, гэта для ўсёй супольнасці дзейнічае вельмі разбуральна.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава