Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Трансляцыя каталіцкай Імшы на беларускім радыё засталася, але не на ўсіх хвалях

Трансляцыя каталіцкай Імшы на беларускім радыё засталася, але не на ўсіх хвалях

Трансляцыя каталіцкай Імшы на беларускім радыё засталася, але не на ўсіх хвалях

Katolik.life ўдакладніў сітуацыю з нядзельнай трансляцыяй святой Імшы з мінскай архікатэдры. Раней з’явіласяінфармацыя, што Імша знікла з эфіру беларускага радыё, аднак пасля тлумачэнняў стала вядома: на першым канале Беларускага радыё яна па-ранейшаму выходзіць кожную нядзелю ў 8:15.

Блытаніна ўзнікла праз канал «Культура». Раней ён рэтрансляваў ранішнія праграмы першага канала: спачатку праваслаўнае «Духоўнае слова», потым навіны, а пасля — каталіцкую Імшу. Цяпер праваслаўная перадача на «Культуры» засталася, але замест Імшы ў гэты час гучыць класічная музыка.

З-за гэтага частка вернікаў, асабліва старэйшага ўзросту, магла чакаць трансляцыю на звыклай хвалі і не пачуць яе. Katolik.life прынёс прабачэнні за ранейшую памылковую інфармацыю і выказаў надзею, што Імша не толькі застанецца на першым канале, але і вернецца ў эфір «Культуры», каб вернікам было прасцей яе знайсці.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост