Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Сёння Раману Бандарэнку, забітаму сілавікамі і праўладнымі актывістамі герою беларускай рэвалюцыі 2020 года, магло б споўніцца 35.

Забойства Рамана стала, без перабольшання, з’явай нацыянальнага маштабу. Тады, восенню 20-га, яго абмяркоўвалі ўсюды — ад офісаў да прыпынкаў грамадскага транспарту.

Уражвала ступень цынізму ўлады: бяззбройнага чалавека не толькі жорстка забілі, але і зганьбілі яго памяць — і разгарнулі «зачыстку» ўсіх, хто меў мужнасць стаць на абарону добрага імя забітага.

«Я выхожу». Апошнія словы Бандарэнкі застаюцца ў гісторыі як сведчанне гатоўнасці даць злу адпор — тут і зараз.

Мастачку Ксішу Ангелаву забойства Рамана Бандарэнкі падвяло да таго, каб адчуць «адказнасць за ўсё, што адбываецца, каб усё гэта, што мы перажылі і зрабілі, не было дарма». Так у якасці зарока Богу паўстаў праект «Беларускі мартыралог» — серыя партрэтаў палітвязняў на шпалерах. Праект мусіць працягвацца, пакуль не выйдуць на волю ўсе.

Роспіс, створаны Раманам у 2007 годзе ў трапезнай Жыровіцкага манастыра, замалявалі, шыльдачку з імем аўтара прыбралі. БПЦ плюнула ў душу родным і блізкім чалавека.

Але памяць аб Рамане жыве. Ён глядзіць на нас з кавалку паперы — жывы, светлы, поўны сіл. І жыве надзея, што ўсё перажытае нацыяй у 20-м не было дарма.

На фота: партрэты Рамана Бандарэнкі аўтарства Ксішы Ангелавай. Злева — 2020, справа — 2024.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава