Сярод герояў работ мастака Філіпа Какоша гомельскі айцец
Працягваем разам з мастаком Філіпам Какоша серыю герояў найноўшай гісторыі Гомеля.
Сёння гэта святар айцец Уладзімір Драбышэўскі. Ён падтрымаў грамадзян, якія пратэстуюць супраць міліцэйскага гвалту. Айцец Уладзімір амаль месяц адсядзеў на сутках па «народным» артыкуле 23.34. Сёння ён працягвае выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, а карныя органы працягваюць аказваць на яго ціск.