Святая Імша за пацярпелых, забітых і зняволеных
У суботу 5 верасня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у Беларусі, а таксама іх родных і блізкіх.
Пачатак у 19.00.
Дзверы святыні на плошчы Незалежнасці адчынены для ўсіх. Не толькі католікі, але кожны вернік можа ўзяць удзел у святой Імшы або духоўна далучыцца да супольнай малітвы.
Catholic.by Фота Віталія Палінеўскага