Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Святара Віталя Быстрова ўключылі ў спіс «экстрэмістаў»

Святара Віталя Быстрова ўключылі ў спіс «экстрэмістаў»

Святара Віталя Быстрова ўключылі ў спіс «экстрэмістаў»

Імя святара Беларускай грэка-каталіцкай царквы Віталя Быстрова сёння з’явілася ў міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» пад нумарам 6763. У дакуменце пазначана, што падставай стаў прысуд Брэсцкага абласнога суда паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (чч. 1, 2 арт. 361-4).

Нядаўна праваабарончыя арганізацыі ўключылі Быстрова ў спіс ужо вызваленых людзей, чый пераслед яны лічаць палітычна матываваным, і патрабуюць іх рэабілітацыі. Як раней стала вядома, у красавіку 2026 года святара асудзілі па «справе Гаюна» да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

Віталь Быстроў і раней сутыкаўся з пераследам пасля 2020 года: яго затрымлівалі, арыштоўвалі на 10 сутак, а ціск на грэка-каталіцкую парафію ў Івацэвічах стаў адной з прычын, чаму яна не змагла прайсці перарэгістрацыю і падала заяву аб ліквідацыі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост