Спецыяльны Пасланнік Папы Францішка сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам

17 снежня ў палацы Незалежнасці ў Мінску прайшла сустрэча Спецыяльнага Пасланніка Папы Францішка Апостальскага Нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пра дэталі сустрэчы не інфармуецца.
Як перадала італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, у адказ на пытанні журналістаў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў наступнае:
«Я магу пацвердзіць, што сёння раніцай у 9.30 (па Рымскім часе) Монсіньёр Клаўдыё Гуджэроцці, былы Нунцый у Беларусі, у якасці Спецыяльнага Пасланніка Святога Айца, сустрэнецца з Прэзідэнтам Беларусі спадаром Аляксандрам Лукашэнкам, каб выказаць заклапочанасць і трывогу Святога Айца ў сувязі з актуальнай сітуацыяй у краіне».