Сінод Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі прыняў заяву датычна палітзняволенага рэфармата Уладзіміра Мацкевіча
Сінод VIII Сінодальны саюз Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі, да якога належыць каля 14 000 рэфармацкіх вернікаў ад раёна Ніжняй Вязеры праз Эльбу да Балтыйскага мора (федэральныя землі Ніжняя Саксонія, Брэмен, Гамбург, Шлезвіг-Гольштэйн і Мекленбург-Пярэдняя Памеранія), прыняў заяву датычна палітзняволенага рэфармацкага інтэлектуала Уладзіміра Мацкевіча.
У прыватнасці, яны адзначылі:
Мы, сінадалы VIII Сінадальнага саюза Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі, выказваем глыбокую заклапочанасць і абурэнне ў сувязі з несправядлівым асуджэннем Уладзіміра Мацкевіча, філосафа і евангелічна-рэфармацкага хрысціяніна.
Спадар Мацкевіч быў пазбаўлены свабоды за рэалізацыю асноўных правоў чалавека: свабоды выказвання меркаванняў і свабоды рэлігійных перакананняў. Гэта з’яўляецца парушэннем фундаментальных правоў і свабод, якія павінны абараняцца ва ўсім свеце.
Мы рашуча патрабуем:
- Неадкладнай адмены несправядлівага прысуду Уладзіміру Мацкевічу.
- Яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
- Забеспячэння свабоды і годнасці ўсіх грамадзян, якія падвяргаюцца пераследу за іх перакананні.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць звярнуць увагу на гэтую сітуацыю і садзейнічаць абароне асноўных правоў і свабод у Беларусі.