Прызначана дата суда над ксяндзом Генрыхам Акалатовічам

64-гадовага святара парафіі святога Язэпа ў Валожыне пачнуць судзіць 25 лістапада 2024 года па артыкуле аб здрадзе дзяржаве. Пасяджэнне будзе ў Мінскім абласным судзе пад кіраўніцтвам Уладзіміра Арэшкі. Ксяндзу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Пажылы мужчына ўжо больш за год як затрыманы — да яго прыйшлі 17 лістапада 2023 года і з тых часоў ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Раней ён перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, а незадоўга перад затрыманнем меў аперацыю на страўніку.