Прыватныя дамы састарэлых могуць закрыць, а ў Свята-Лізавецінскім манастары, наадварот, могуць такі адкрыць? Ці не звязаныя гэтыя працэсы?
У эфіры Еўрарадыё тэалагіня, мадэратарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч паразважала над рэлігійнымі і калярэлігійнымі пытаннямі, які зараз набылі вастрыню:
- чаму папа Францішак перадаў прывітанне Лукашэнку,
- ці можа пантыфік быць удзельнікам перамоўных працэсаў па вызваленні палітвязняў,
- чаму дзяржава так і не можа падпарадкаваць вернікаў сваёй ідэалогіі
- і што за новыя «сацыяльныя» праекты ў скандальнага мінскага манастыра.
Глядзець запіс эфіру тут: