Протаіэрэй Канстанцін Мірон: Што азначаюць падзеі ў Беларусі для экумены?

Deutsch

Першае, што кідаецца ў вочы пры падрожжы па Беларусі: гэта — раўнінная краіна, дзе няма гор, гэта краіна, якая не хаваецца за гарамі, а адкрыта з усіх бакоў.

Гэта краіна, што знаходзіцца на скрыжаванні дарог паміж Усходам і Захадам. Яе жыхары любяць сваю краіну, і ўсюды яны адчуваць сябе дома.в

Гэта краіна рэлігійнай і канфесійнай разнастайнасці. З праваслаўнай большасцю, але адначасова з шырокай разнастайнасцю цэркваў і рэлігій.

Гэта краіна, якой нацыянал-сацыялістычная Германія ўчыніла невымоўныя пакуты, і якая перажыла савецкую дыктатуру.

Пра Беларусь жартуюць, што гэта край тугі па моры і кавунах. Таму што ні таго, ні другога няма ў гэтай цудоўнай краіне. Але яшчэ больш моцныя, гарлівыя і жыццёва неабходныя – туга па свабодзе, прага справядлівасці, імкненне да спынення свавольнага гвалту і злоўжывання ўладай.

Мы думаем пра гэты край не толькі з 9 жніўня 2020 года, дня скрадзеных выбараў, але з гэтага дня — асабліва.

Працоўная супольнасць Хрысціянскіх цэркваў у Германіі, чальцамі або запрошанымі чальцамі якой з’яўляюцца 25 цэркваў, носіць гэтае імя, бо мы — і вялікія, і малыя Цэрквы ў нашай краіне — хочам разам працаваць дзеля еднасці Царквы Ісуса Хрыста, дзеля агульнага сведчання, дзеля міру, справядлівасці і захавання Божага стварэння.

У той жа час мы ўжо цяпер уяўляем сабой супольнасць: супольнасць паміж сабой самімі, але якая выходзіць таксама і па-за межы нашай краіны, сягаючы, напрыклад, і людзей у Беларусі, чыя сёлетняя адвэнтная надзея — гэта цалкам канкрэтнае чаканне Князя Міру, чаканне надыходу міру ў іх краіне. Хрысціяне ў Германіі сёлета святкуюць Раство інакш, чым звычайна. Вядзецца не толькі пандэмію, але ж і пра тое, што і нашыя сэрцы абцяжараныя з-за таго, што адбываецца ў Беларусі. Супольнасць азначае спачуванне адно адному, супольную малітву і агульную надзею. І супольнасць значыць таксама узірацца, углядацца, а не адводзіць свайго позірку. Мы працягваем глядзець на Беларусь, на краіну, якая не хаваецца за гарамі, на краіну, якая адкрыта ляжыць перад намі.