Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пропаведзь арцыбіскупа др. Хайнер Кох (Берлін)

Пропаведзь арцыбіскупа др. Хайнер Кох (Берлін)

Пропаведзь арцыбіскупа др. Хайнер Кох (Берлін)
Deutsch

Дарагія сёстры і браты,

“Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір людзям добрай волі” (Лк. 2,14). У напружаныя неспакойныя дні гэты калядны кліч анёлаў ёсць для многіх людзей чужы. Расце лік захварэлых на каранавірус і яго наступствы, яшчэ больш заклапочаных бяспекай для свайго здароўя. Мы вельмі абмежаваныя ў многіх нашых свабодах. Жыццё многіх людзей адзначаецца эканамічнай няпэўнасцю. Медыцынская дапамога дасягае сваіх межаў. Перш за ўсё, этычная няпэўнасць фармуе асноўную атмасферу нашых дзён: што адбудзецца, калі людзі ўжо не змогуць лячыцца і быць дагледжанымі з неабходнай інтэнсіўнасцю ў нашых шпіталях? Нават давер да блізкіх членаў сям’і і сябровак і сяброў для многіх у небяспецы: ці пакінеце вы мяне адну ці аднаго ў хваробе, ці, можа, нават пакінеце мяне памерці ў адзіноце? Мы адчуваем недахоп міру ў нашым жыцці. Мы адчуваем, які тонкі і крохкі мір, як часта ён разбіваецца.

Яшчэ больш драматычна ў апошнія некалькі месяцаў мы перажываем неспакой у Еўропе ў Беларусі. Гвалтам, рэпрэсіямі і запалохваннямі ўлада спрабуе прыгнятаць народ у яго імкненні да свабоды і міру. Пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 9-га жніўня гэтага года, адбылося больш за 30.000 арыштаў. Таксама праз  страх перад усімі тымі, хто свабодна думае, улады запалохваюць і прыгнятаюць цэрквы. Да гэтага часу пратэстоўцы застаюцца ў асноўным мірнымі. Цэрквы спрабуюць зноў і зноў улагодзіць. Яны заклікаюць: “Перамагайце зло дабром”.

Гэта занадта палітычна? Кіраўнік Лукашэнка кажа: “Людзі павінны прыходзіць у цэрквы, каб памаліцца. Цэрквы не для палітыкі. Людзі павінны прыходзіць туды душой, як гэта было заўсёды”. Насупраціў яму Мінскі дапаможны біскуп Юры Касабуцкі, які адначасова з’яўляецца галоўным вікарыем Мінскай архідыяцэзіі, сфармуляваў у сваёй пропаведзі: “Калі мы сёння кажам, што выступаем супраць насілля, — гэта палітыка? Калі мы сёння кажам, што выступаем супраць катаванняў, — гэта палітыка? Калі мы молімся кожны дзень, каб ніколі не было ў нашай краіне чагосьці падобнага, — гэта палітыка? Калі мы кажам, што хочам жыць у праўдзе, у сумленнасці, у добразычлівасці, — гэта палітыка?”

Ісус кажа ў Нагорнай пропаведзі: “Шчаслівыя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю. Шчаслівыя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны насыцяцца. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца. Шчаслівыя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае” (з Мц. 5, 3–12). Гэта штосьці палітычнае, або з іншага свету? Ці гэта нешта боскае і глыбока чалавечае?

Што можам мы, з улікам гэтай сітуацыі, зрабіць тут з нашай свабодай і з нашай адказнасцю за мір?

Мы можам выказаць сваю салідарнасць з людзьмі, якія пакутуюць ад гвалту. Вы не адны ў Беларусі, мы побач з вамі! Салідарнасць не ведае межаў, салідарнасць умацоўвае, салідарнасць надае мужнасці. Але вы таксама павінны ведаць, што вашы паводзіны надаюць нам сілы, мужнасці і падбадзёрвання. Наша салідарнасць – гэта не вуліца з аднабаковым рухам, мы жывем адзін з адным і адзін для аднаго. Мы ў Германіі вучымся ад людзей з Беларусі ў гэтыя дні, наколькі каштоўныя дэмакратыя і свабода слова і як няварта ўспрымаць іх як належнае. І мы даведваемся, што царква павінна быць мужнай і гатовай праняць пазіцыю, у якой вытаптываюцца чалавечая годнасць і правы чалавека.

Мірныя пратэсты стымулююць нас дзеля людзей і іх свабоды прыняць у свае сэрцы вестку Ісуса і Яго прыклад, стаць усё больш і больш людзьмі міру. Мір ня ёсць, ён ці усё больш расце альбо развальваецца. Вось чаму мы ўмацоўваем мір у нашай краіне, у нашым грамадстве, асабліва ў бядзе часу каранавіруса. Такі мір узрастае, калі мы дзелімся жыццём і мірам адзін з адным і, перш за ўсё, не выпускаем з поля зроку тых, каму асабліва цяжка ў гэтыя часы.

Мы молімся аб міры. У рэшце рэшт, мір – гэта дар, гэта добры дар ад Бога. Мы хочам памаліцца аб міры, аб міры ў нашым свеце, аб міры ў Беларусі і аб міры ў нашых сэрцах. Існуе мірная сіла малітвы. Хто з нас уяўляе, наколькі здольная гэтая сіла малітвы? Мы таксама працягваем маліцца аб міры і свабодзе ў Беларусі.

І нарэшце мы адстойваем абяцанне міру. На Раство анёлы абвяшчаюць мір на зямлі ўсім людзям добрай волі: “Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір людзям добрай волі” (Лк. 2,14). Мы хочам абвясціць гэты мір нашымі словамі, нашымі думкамі, і нашымі справамі. Дзеля людзей нам ніколі нельга хаваць гэтае абяцанне.

Мы служым міру ў Беларусі і Германіі, мы выступаем адзін з адным і адзін за аднаго. Такім чынам Раство становіцца рэальнасцю і сёння. Такім чынам ператворацца сёння таксама нашы ночы ў Святую Ноч, бо Бог стаў чалавечам дзеля міру і свабоды для ўсіх людзей.

Прамоўленае слова мае сілу!


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава