Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда маліўся ў Заляшанах за душы беларускіх ахвяраў падраздзялення Бурага

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў Падляшша, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. Адным з пунктаў візіту было ўскладанне вянка да помніку жыхарам Заляшанаў, якіх забіла ў 1946 годзе антыкамуністычная дывізія пад камандаваннем Рамуальда Рэйса «Бурага».

У сустрэчы прыняў удзел таксама мітрапаліт Сава, галава Польскай праваслаўнай царквы.

Падчас візіту ў беларускі ліцэй Дуда распавёў, што наведаў Заляшаны, «месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей».